Рубіо: Вайна з Іранам ужо на «фінішнай прамой»
- 1.04.2026, 11:36
- 1,300
Але не скончыцца за адзін ці два дні.
Злучаныя Штаты «бачаць фінішную прамую» ў завяршэнні баявых дзеянняў на Блізкім Усходзе, хаця гэта адбудзецца не сёння і не заўтра.
Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марко Рубіо, паведамляе Sky News.
«Вашынгтон бачыць фінішную прамую ў вайне з Іранам. Гэта не сёння, гэта не заўтра, але гэта (завяршэнне баявых дзеянняў — рэд.) настане», — адзначыў Рубіо.
Ён таксама паведаміў, што паміж Іранам і ЗША адбываецца абмен паведамленнямі і што існуе патэнцыял для «прамой сустрэчы ў пэўны момант» паміж двума бакамі.
Па яго словах, Вашынгтону таксама давядзецца перагледзець свае адносіны з НАТА пасля вайны з Іранам.
«У рэшце рэшт гэта рашэнне павінен прыняць прэзідэнт (Дональд Трамп — рэд.). Але я думаю, што нам давядзецца перагледзець, ці НАТА, якое некаторы час добра служыла, усё яшчэ служыць гэтай мэце, ці яно цяпер стала вуліцай з рухам у адзін бок», — дадаў Рубіо.