6 сакавiка 2026, Пятніца, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Samsung нажывую паказаў «расцягвальны» смартфон

5
Samsung нажывую паказаў «расцягвальны» смартфон
ілюстрацыйнае фота

Якімі могуць стаць мабільныя прылады будучыні?

На выставе MWC 2026 кампанія Samsung паказала незвычайны прататып «выцягвальнага» смартфона. Прылада пад назвай Mobile Slidable дэманструе альтэрнатыўны падыход да павелічэння дысплея — без выкарыстання складнога механізму, піша Android Authority.

У складзеным стане дыяганаль дысплея Samsung складае 5,1 цаляў з суадносінамі бакоў 16:9. Калі пацягнуць верхнюю частку корпуса, схаваная частка OLED-панэлі выязджае вонкі, і экран павялічваецца да 6,7 цаляў з больш падоўжаным фарматам 22:9.

У адрозненне ад склада́ных смартфонаў, тут няма лініі згібу, таму паверхня экрана застаецца цалкам роўнай. Пры гэтым у гарызантальнай арыентацыі прылада ператвараецца ў больш шырокі экран, прыдатны для прагляду відэа або працы з некалькімі прыкладаннямі.

Пакуль Mobile Slidable застаецца толькі дэманстрацыйным прататыпам. Samsung ужо паказвала падобныя канцэпцыі разсоўных і згортвальных дысплеяў у папярэднія гады, але ні адна з гэтых тэхналогій пакуль не дайшла да масавага выпуску смартфонаў. Тым не менш падобныя распрацоўкі даюць уяўленне пра тое, якімі могуць стаць мабільныя прылады будучыні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках