6 сакавiка 2026, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр паэт Уладзімір Караізна

1
Памёр паэт Уладзімір Караізна
Уладзімір Караізна

Яму было 87 гадоў.

Памёр беларускі паэт, перакладчык, журналіст Уладзімір Караізна. Пра гэта паведаміў у Facebook пісьменнік Зміцер Дзядзенка. Інфармацыю пацвердзілі ў Міністэрстве культуры.

Уладзіміру Караізну было 87 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Закружжа Мінскага раёна. Пасля вучобы на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Іванавіч выкладаў беларускую і рускую мовы і літаратуру ў сельскай школе. Затым працаваў на Беларускім радыё, у часопісах «Полымя», «Крыніца», у выдавецтве «Юнацтва».

Як пісала БелТА, першы верш Уладзіміра Караізны быў надрукаваны яшчэ ў 1956 годзе ў газеце «Чырвоная змена», калі ён вучыўся ва ўніверсітэце, а ўжо ў 1963 годзе выйшаў яго першы зборнік лірыкі «Край мой сінеокі». Затым пабачылі свет кнігі паэзіі «Жураўліны світанак», «Шумяць вярбы…» і іншыя.

У творчым багажы паэта-песняра — дзясяткі песень са словамі і музыкай аўтара: «Маладыя гады», «Вішанька», «Ты скажы, мая бяроза», «Песня пра Браслаў» і многія іншыя.

Уладзімір Караізна стаў стваральнікам новага дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, перапрацаваўшы тэкст Міхася Клімковіча. За гэта паэт быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Нядаўна верш Уладзіміра Іванавіча «Самая лепшая», які ўвайшоў у падручнік па беларускай мове для другога класа, «завірусіўся» ў сацсетках пасля таго, як блогерка Nadejda_kuksenkova апублікавала ў TikTok відэа, у якім не змагла прачытаць твор.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках