У Ізраілі заявілі пра знішчэнне 80% сістэм СПА Ірана
- 5.03.2026, 22:37
- 1,112
І больш за 60% пускавых установак балістычных ракет.
З пачатку ваеннай аперацыі супраць Ірана ўдалося знішчыць прыблізна 80% сістэм СПА Ірана і больш за 60% яго пускавых установак балістычных ракет, заявіў начальнік Генштаба арміі Ізраіля генерал-лейтэнант Эяль Замір.
«Мы пазбаўляем рэжым яго ваенных магчымасцяў, ізалюем яго стратэгічна і даводзім да стану слабасці, з якім ён ніколі раней не сутыкаўся», — цытуе генерала газета The Jerusalem Post.
Замір дадаў, што пасля ўсталявання перавагі ў паветры ЦАХАЛ пераходзіць да наступнай фазы вайны супраць Ірана.
«Цяпер мы пераходзім да наступнага этапу кампаніі, у межах якога ўзмоцнім удары па асновах рэжыму і яго ваенных магчымасцях», — сказаў генерал.
«У нас ёсць і іншыя нечаканыя хады, якія я не збіраюся раскрываць», — дадаў ён.