5 сакавiка 2026, Чацвер, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заявіў аб падтрымцы наступу курдаў на Іран

1
Трамп заявіў аб падтрымцы наступу курдаў на Іран

Курдскія злучэнні могуць распаліць паўстанне ў краіне.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымлівае наступ курдскіх сіл на Іран. Пра гэта ён заявіў агенцтву Reuters.

«Я лічу цудоўным, што яны хочуць гэта зрабіць, я толькі за», — сказаў Трамп.

На пытанне журналістаў пра тое, ці дадуць ЗША паветраную падтрымку курдскаму наступу, або ўжо зрабілі гэта, Трамп адказаў: «Я не магу вам гэтага сказаць».

На пяты дзень ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля ў Іране CNN са спасылкай на крыніцы паведаміў, што Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША ўзбройвае курдскія злучэнні, каб распаліць паўстанне ў Іране. Паводле звестак тэлеканала, ЗША пачалі аказваць падтрымку курдам за некалькі месяцаў да пачатку аперацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках