Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус
4- 5.03.2026, 17:27
- 2,000
Запазычанасць на рахунку абанента не павінна перавышаць 5 базавых велічынь.
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб радыёчастотным спектры».
Дакумент абавязвае аператараў электрасувязі не дапускаць на асабовым рахунку абанента запазычанасці звыш 5 базавых велічынь (на сёння гэта складзе 225 рублёў). Гэта дазволіць, у прыватнасці, выключыць непраднамернае ўзнікненне ў абанента значных сум запазычанасці ў роўмінгу.
Устанаўліваецца таксама абавязак аператараў электрасувязі праводзіць апытанні абанентаў аб якасці паслуг электрасувязі, працы сеткі электрасувязі і абслугоўванні