У Беларусі зноў будуць выплачваць Tax Free па чэках Global Blue
1- 4.03.2026, 18:29
Атрымаць вяртанне ПДВ можна будзе ў аддзяленнях «Тэхнабанка».
У Беларусі зноў будзе даступнае вяртанне ПДВ па чэках Global Blue праз аддзяленні «Тэхнабанка». Пра гэта кампанія паведаміла карыстальнікам сэрвісу, піша Onlíner.
У лісце для кліентаў гаворыцца, што сэрвіс ужо адноўлены, і падарожнікі зноў могуць атрымліваць наяўнае вяртанне Tax Free у аддзяленнях банка. Таксама застаюцца даступнымі і іншыя спосабы вяртання — на банкаўскую картку, наяўнымі ў аэрапорце або падчас наступнай паездкі ў краіны ЕС праз пункты абслугоўвання Global Blue.

Нагадаем, восенню мінулага года выплаты па чэках Global Blue ў «Тэхнабанку» былі прыпыненыя. Тады кампанія паведамляла, што вяртанне ПДВ часова спыняецца з-за змяненняў у аперацыйных працэсах, якія закранулі сумесную працу з банкам.