Камітэт па абароне журналістаў патрабуе вызваліць кіраўніцтва Intex-Press
- 4.03.2026, 14:58
CPJ звярнуўся да беларускіх уладаў.
Міжнародная арганізацыя «Камітэт па абароне журналістаў» (CPJ) заявіла, што шакаваная прысудамі дырэктару і галоўнаму рэдактару рэгіянальнага выдання Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і намесніку дырэктара Андрэю Пакаленку.
27 лютага Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла пра вынясенне прысуду былым кіраўнікам незалежнага выдання з Баранавіч. Іх затрымалі ў снежні 2024 года і абвінавацілі ў «дзяржаўнай здрадзе». Янукевіч атрымаў 14 гадоў пазбаўлення волі, Пакаленка — 12 гадоў. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму дэталі абвінавачванняў не раскрываюцца.
«Гэты прысуд накіраваны на ўзмацненне атмасферы запалохвання вакол незалежных СМІ ў краіне. Улады павінны неадкладна вызваліць Янукевіча, Пакаленку і ўсіх журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні», — заявіла старшая навуковая супрацоўніца CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ганна Браха.
У CPJ паведамілі, што накіравалі электронны зварот у Следчы камітэт Беларусі з просьбай пракаментаваць справу, аднак адказу не атрымалі.
Камітэт па абароне журналістаў — міжнародная недзяржаўная арганізацыя з штаб-кватэрай у Нью-Ёрку.