Некаторыя дарогі ў Мінску звузяць
4- 31.03.2026, 22:02
- 1,860
Навошта?
Участкі некаторых дарог сталіцы плануецца звузіць для павышэння бяспекі дарожнага руху. Пра гэта паведаміў БелТА намеснік начальніка УДАІ МАБ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.
Спікер адзначыў, што «канструктыўнае звужэнне» праезнай часткі плануецца прымяняць «паблізу пешаходных пераходаў, пераважна нерэгуляваных».
«Гэта неабходна для таго, каб вадзіцель транспартнага сродку мог своечасова заўважыць пешахода пры выхадзе на праезную частку і каб аўтамабіль, што стаіць, не замінаў», — адзначыў Дзяніс Лівановіч.
Ён дадаў, што ў першую чаргу змены закрануць спальныя густанаселеныя мікрараёны, якія характарызуюцца дэфіцытам паркавальных месцаў, а таксама двары і вуліцы на маршрутах да ўстаноў адукацыі і выхадаў да дзіцячых пляцовак, перадае АНТ.