Беларуска выявіла «археалагічную знаходку» ў блінчыках з «Гіппо»
4- 31.03.2026, 21:08
- 1,998
Фотафакт.
Абломак косткі выявіла ў блінчыках з мясам карыстальніца Threads пад нікам kalinavskk. Гатовую да ўжывання страву дзяўчына набыла ў адной са сталічных крамаў сеткі «Гіппо», паведамляе «Зеркало».
«Блінчык з мясам і археалагічная знаходка ўнутры. Даўно не купляла гатовую ежу ў „Гіппо“ (апошні раз трапіўся пратэрмінаваны салат). Але вось праз паўгода вырашыла даць шанец. Дзякуй, цяпер гэта дакладна апошні раз», — напісала kalinavskk.
Нагадаем, у лютым іншая карыстальніца сацсеткі заявіла, што набыла ў сталічным «Гіппо» пірожныя з цвіллю. Ролік заўважылі ў цэнтры гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна і праверылі гандлёвы аб’ект.
— У ходзе вывучэння інфармацыі з відэа пацверджаны факт рэалізацыі харчовай прадукцыі негарантаванай якасці. За парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў галіне забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў дадзеным прадпрыемстве гандлю прынятыя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, — паведамілі спецыялісты дзяржаўнаму агенцтву «Мінск-Навіны». — Акрамя таго, у дачыненні да гандлёвага аб’екта праводзяцца наглядныя мерапрыемствы, у ходзе якіх запланаваны адбор проб прадукцыі, аналагічнай указанай у відэазвароце, з мэтай правядзення лабараторных даследаванняў на паказчыкі бяспекі.
style=" background:#FFF; border-width: 1px; border-style: solid; border-color: #00000026; border-radius: 16px; max-width:540px; margin: 1px; min-width:326px; padding:0; width:99.375%; width:-webkit-calc(100% - 2px); width:calc(100% - 2px);">
View on Threads