31 сакавiка 2026, aўторак, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран пагражае ўдарамі па амерыканскіх тэхнагігантах на Блізкім Усходзе

8
Іран пагражае ўдарамі па амерыканскіх тэхнагігантах на Блізкім Усходзе

КВІР абвясціў пра ўдары па кампаніях Microsoft, Apple, Google, Tesla і іншых.

Корпус вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі (КВІР) прыгразіў нанесці ўдары па 18 амерыканскіх тэхналагічных і абаронных кампаніях на Блізкім Усходзе, папярэдзіўшы супрацоўнікаў аб неабходнасці неадкладнай эвакуацыі. Пра гэта паведамляе агенцтва Tasnim.

У спіс увайшлі Microsoft, Apple, Google, Meta, Cisco, HP, Intel, Oracle, IBM, Dell, Plantier, Nvidia, JP Morgan, Tesla, GE, Spire Solution, G42, Boeing.

КВІР лічыць, што гэтыя кампаніі з’яўляюцца «ключавым элементам у планаванні і адсочванні мэтаў» для ўдараў па краіне.

«З 20:00 серады, 1 красавіка, па тэгеранскім часе, гэтыя кампаніі павінны чакаць знішчэння адпаведных падраздзяленняў у адказ на кожны акт на тэрыторыі Ірана», — заявілі ў КВІР.

Супрацоўнікам гэтых арганізацый КВІР параіў неадкладна пакінуць свае працоўныя месцы дзеля ўласнай бяспекі. Жыхарам, якія знаходзяцца паблізу офісаў кампаній ва ўсіх краінах рэгіёна, таксама рэкамендуецца пакінуць тэрыторыю ў радыусе аднаго кіламетра і перамясціцца ў бяспечнае месца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках