Зяленскі сустрэўся з Каллас
2- 31.03.2026, 19:41
Абмеркавалі разблакаванне крэдыту для Украіны на 90 млрд еўра.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з Вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага саюза ў замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Каллас, якая прыбыла ў Кіеў 31 сакавіка.
Пра гэта ён паведаміў у сацсетках.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Каллас за візіт ва Украіну ў чацвёртую гадавіну вызвалення Бучы ад расійскіх акупантаў і за падтрымку ўкраінцаў на працягу ўсіх гадоў расійскай агрэсіі.
Прэзідэнт узнагародзіў Вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза ордэнам княгіні Вольгі I ступені.
Зяленскі і Каллас абмеркавалі магчымыя рашэнні, якія дапамогуць разблакаваць фінансавую падтрымку Украіны ў памеры 90 млрд еўра.
«Гэтыя сродкі крытычна важныя і з’яўляюцца фінансавай гарантыяй бяспекі не толькі для Украіны, але і для ўсёй Еўропы. Менавіта гэты пакет павінен забяспечыць нашу абарону і даць сігнал расіянам, што іх вайна будзе бесперспектыўнай. Гэты сігнал залежыць ад Еўропы, і трэба, каб гэты сігнал прагучаў, каб вайна скончылася раней», — заявіў ён.
Бакі таксама размаўлялі пра неабходнасць узмацнення ціску на Расію і працу над адкрыццём перагаворных кластараў па сяброўстве Украіны ў Еўрасаюзе.