31 сакавiка 2026, aўторак, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прапанаваў іншым краінам адкрыць Армузскі праліў

12
Трамп прапанаваў іншым краінам адкрыць Армузскі праліў

Пасля сыходу ЗША.

Ваенная аперацыя ЗША супраць Ірана, хутчэй за ўсё, хутка скончыцца, а клопат аб адкрыцці Армузскага праліву могуць узяць на сябе іншыя краіны. Пра гэта ў інтэрв'ю выданню The New York Post заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Мы не збіраемся заставацца там яшчэ занадта доўга. Цяпер мы выбіваем з іх усё лайно, гэта поўнае знішчэнне», — сказаў прэзідэнт у тэлефонным інтэрв'ю газеце.

«Нам не давядзецца доўга быць там, хоць нам яшчэ трэба будзе папрацаваць, каб знішчыць іх наступальныя [магчымасці]», — дадаў Трамп.

Паводле слоў прэзідэнта ЗША, іншыя краіны самі могуць разабрацца з аднаўленнем руху па Армузскім праліве, суднаходства па якім абмежавана з пачатку баявых дзеянняў 28 лютага.

«Ну, я думаю, ён аўтаматычна адкрыецца, але маё стаўленне такое: я сцёр гэтую краіну ў парашок. У іх больш не засталося сілаў, і няхай краіны, якія карыстаюцца пралівам, самі пойдуць і адкрыюць яго. Бо, як я мяркую, той, хто кантралюе нафту, будзе вельмі рады адкрыць праліў», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках