31 сакавiка 2026, aўторак, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А грашыма — не?»: беларуска паказала прадукты, якія мужу на працы падарылі да Вялікадня

4
«А грашыма — не?»: беларуска паказала прадукты, якія мужу на працы падарылі да Вялікадня

Меркаванні падзяліліся.

Беларуска Таццяна паказала ў TikTok прадуктовы набор, які выдалі на працы яе мужу, супрацоўніку Слуцкага сыраробнага камбіната, у падарунак да Вялікадня. Каментатары па-рознаму адрэагавалі на распакаванне, піша «Зеркало».

«Далі мужу да Вялікадня падарунак ад працы», — расказала жанчына і прадэманстравала чатыры пакеты з лагатыпам «Ясь Белоус» — гандлёвай маркі Слуцкага сыраробнага камбіната.

Судзячы па відэа, работніку прадпрыемства сярод іншага dastаліся пяць палак мясных вырабаў, тэтрапак з малаком, пара бутэлек малочных кактэйляў, 10 пачак масла, чатыры кавалкі рознага сыру, некалькі ўпакоўкаў тварагу і шэсць слоікаў сметаны. Жанчына патлумачыла, што такія наборы «даюць да кожнага свята».

@tany130 #слуцкий#слуцкийсыродельныйкомбинат #слуцк ♬ Jogi - Panjabi MC

У каментарыях адны пахвалілі падарункі, іншыя аддалі б перавагу атрымаць замест прадуктаў грошы:

«Відна, што працадаўца цэніць сваіх супрацоўнікаў. Рэспект і павага такім людзям. Многім варта ў яго павучыцца».

«Усё ў справу пойдзе, выдатныя падарункі».

«Нам зарплату далі, і на тым дзякуй!»

«Падарункі да Вялікадня — нешта неверагоднае для мяне. Так шмат усяго, добрыя падарункі».

«Працадаўца з павагай ставіцца да сваіх работнікаў. Малайчына».

«Навошта столькі, лепш грашыма».

«Нічога сабе, у нас толькі навагоднія цукеркі і то не ўсім».

«А грашыма — не?»

«Можна не адну сям'ю пракарміць».

«Так да свята яшчэ два тыдні», — здзівілася адна карыстальніца, відаць, маючы на ўвазе, што праваслаўныя адзначаюць Вялікдзень 12 красавіка (католікі — у бліжэйшыя выхадныя, 5 красавіка). Яна ў жарт дапусціла, што «да праваслаўнай яшчэ пакетаў падораць».

Аднак аўтарка відэа патлумачыла, што «яны заўсёды раней даюць».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках