31 сакавiка 2026, aўторак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца прэзідэнта Літвы: Нам няма пра што гаварыць з беларускім рэжымам

3
Дарадца прэзідэнта Літвы: Нам няма пра што гаварыць з беларускім рэжымам
Аста Скайсгіріце

Мінск павінен спыніць гібрыдныя атакі.

Пакуль рэжым Лукашэнкі працягвае сваю гібрыдную атаку, Літве няма чаго абмяркоўваць з Беларуссю, — заявіла Аста Скайсгіріце, галоўная дарадца прэзідэнта Гітанаса Наўседы, піша Delfi.

Паводле яе слоў, Мінск таксама не выказвае жадання весці дабразычлівы дыялог.

«Цяжка ўявіць, што (Беларусь) хоча дыялогу, калі гэтыя гібрыдныя атакі працягваюцца (...). Калі б сапраўды было шчырае жаданне весці дыялог, падаецца, што спачатку варта было б спыніць гэтыя дзеянні, тады мы маглі б пачаць гаварыць. Пакуль гэтага не відаць», — заявіла А. Скайсгіріце ў эфіры Žinių radijas ў аўторак.

«Мы можам разглядаць дыялог, калі ёсць пра што гаварыць. Пакуль гэтыя дзеянні працягваюцца, Літва знаходзіцца ў даволі абарончай пазіцыі, і гаварыць няма пра што. Трэба, каб гэтых дзеянняў папросту не было», — дадала яна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках