Нацбанк выпусціць новую залатую манету
1- 30.03.2026, 20:26
- 1,054
Калі яе ўвядуць у зварот?
Нацыянальны банк Беларусі з 14 красавіка 2026 года ўводзіць у зварот новую залатую зліткавую (інвестыцыйную) манету «Славянка». Яе намінал — 50 рублёў.
Манета будзе адчаканена з золата пробы 999,9, маса — 7,78 г, дыяметр — 21,9 мм, тыраж — 5 тысяч штук. Чаканку выканала ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь».
На аверсе размешчаны герб Беларусі, указаны год чаканкі, намінал, проба сплаву і маса. На рэверсе — партрэт маладой славянкі з маленькім дзіцем на руках і дзве райскія птушкі.
Калі менавіта манета паступіць у продаж, Нацбанк паабяцаў паведаміць асобна. Пры гэтым выпушчаная ў зварот «Славянка» лічыцца законным плацежным сродкам і абавязковая да прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.