Сабаленка адсвяткавала перамогу ў Маямі разам з Раналду
7- 30.03.2026, 18:40
- 4,012
Фотафакт.
Арына Сабаленка здзейсніла «Сонечны дубль», перамагла на двух запар турнірах у Індыян-Уэлсе і Маямі і падзяліла радасць са сваёй камандай.
«Вы робіце рэчы, якія ўваходзяць у гісторыю. І я думаю, людзі лічаць, што гэта лёгка, таму што вы пры гэтым усміхаецеся», — сказаў дырэктар турніру Джэймс Блэйк у адрас Арыны і яе каманды пасля перамогі беларускай у Маямі над Кока Гаўф.

«Зноў чэмпіёнка. Адчуванне, калі трымаеш гэты трафей, ніколі не забываеш, — напісала Арына ў сацсетках. — Гэты турнір заўсёды будзе для мяне родным. Дзякуй маёй камандзе і ўсім заўзятарам, якія падтрымліваюць мяне на гэтым шляху. Я люблю цябе, Маямі!».
За матчамі Арыны назіраў і легендарны бразільскі футбаліст Раналду. Пасля перамогі ён павіншаваў яе.

