Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да спынення агню з РФ на Вялікдзень
3- 30.03.2026, 13:11
- 2,608
Калі Масква будзе гатовая пайсці на такі крок.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы да любога фармату спынення агню, у прыватнасці, на Вялікдзень. Пра гэта прэзідэнт сказаў падчас размовы з журналістамі, паведамляе NV.
«Мы гатовыя гаварыць, вы памятаеце, пра любое спыненне агню. Поўнае спыненне агню. Спыненне агню энергетычнае. Спыненне — food security і энергетыка, гэта значыць і мора, і неба.
Цалкам — каб не ляталі ні ракеты, ні дроны. Не біць па інфраструктуры. Мы ўсё гэта прапаноўвалі. І мы адкрытыя. Калі «расіяне» будуць гатовыя — калі ласка, мы гатовыя. Няхай прапануюць на любы час — мы гатовыя вырашыць гэтае пытанне», — сказаў Зяленскі журналістам у панядзелак.
Прэзідэнт падкрэсліў, што калі Расія не будзе наносіць удары па ўкраінскай энергетыцы, Украіна не будзе атакаваць у адказ.