У Мінску прадаюць двухпакаёвую кватэру танней за $40 тысяч
7- 30.03.2026, 11:06
- 4,576
У чым падвох?
Быў час, калі за суму крыху больш за $30 000 можна было купіць студыю ў чарнавым стане ў «Minsk World». А што цяпер? Ды, уласна, асабліва нічога за гэтыя грошы не купіш. Хіба што пакой. А самае таннае жыллё ў сталіцы на дадзены момант каштуе $39 900. Але яго стан здольны здзівіць нават самых абыякавых. Пад пастом у Threads пра гэты лот ужо разгарнулася дыскусія, піша Onlíner.
Жыллё знаходзіцца на вуліцы Славянскай, у мікрараёне Азярышча, што недалёка ад Уручча. Тэрытарыяльна лакацыя знаходзіцца за МКАД, але адносіцца да сталіцы. У аб'яве пазначана, што прадаецца кватэра ў блакіраваным доме. Па карце бачна, што фактычна гэта частка прыватнага дома.


Плошча кватэры — 40,1 кв. м. Планіроўка:
Галоўны мінус прапановы ў тым, што памяшканні даўно патрабуюць тэрміновага рамонту. Яшчэ з нязручнасцяў — пячное ацяпленне і прыбіральня на вуліцы.


Але ёсць і плюсы:
— Земельны ўчастак 8,5 сотак у пажыццёва спадчынным валоданні, у долевай уласнасці (2/10 долі), — адзначае рыэлтар. — Побач прыпынак грамадскага транспарту (аўтобус 155) і чыгуначная станцыя «Азярышча». 10 хвілін да Уручча і 15 хвілін да цэнтра Мінска. У пешай даступнасці крама.


Кошт — $39 900.
Хтосьці знайшоў гэты аб’ект, выстаўлены на продаж, і прапанаваў абмеркаваць яго ў Threads. Што кажуць людзі?
— Вось калі б была за 20К, тады выгадна, а за 40 — прасцей 15—20 дакінуць, і будзе нармальная кватэра з вадоправодам і ацяпленнем, у нармальным раёне, — лічыць Васіліса.
— Адзіная прычына куплі такога жылля можа быць: надзея на знос і атрыманне замест яго кватэры ў нармальным доме. Але, улічваючы месцазнаходжанне пад Калодзішчамі, ніхто там будаваць новыя дамы не будзе, так і застанецца гэтая халупа развальвацца, — разважае Ліза.
— Долары настолькі абясцэніліся, што гэты сарай каштуе столькі? — іранізуе Аляксей.