Ужо з 1 красавіка беларусы застануцца без замежнага піва
11- 30.03.2026, 9:06
- 4,038
Лукашысты вырашылі забараніць імпарт пеннага напою з «недружалюбных краін».
У Беларусі з 1 красавіка 2026 года забараняюцца ўвоз і продаж піва з так званых недружалюбных краін. Гэта рэгламентуе пастанова Савета Міністраў (№808 ад 31 снежня 2025-га), якую апублікавалі на сайце ўрада.
Такім чынам, пад забарону трапляе соладавае піва, якое паходзіць з так званых недружалюбных краін, вызначаных у пераліку. У тым ліку пад забарону трапіць піва, вырабленае ў краінах Еўрасаюза, а таксама ў Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Швейцарыі, Нарвегіі і іншых.
З 1 красавіка аптовы і рознічны гандаль імпартным півам будзе прыпынены. Да 7 красавіка суб'екты гандлю павінны будуць правесці інвентарызацыю астаткаў, накіраваць экзэмпляры вопісу ў падатковую, а затым прамаркіраваць астатні тавар спецыяльнымі знакамі да 31 мая.
Пасля маркіроўкі астаткі зноў выставяць на продаж.