Спецназ ЗША прыбыў на Блізкі Усход
- 30.03.2026, 8:55
- 2,406
Яны далучацца да тысяч марапяхотнікаў і дэсантнікаў.
Некалькі сотняў вайскоўцаў Сіл спецыяльных аперацый ЗША прыбылі на Блізкі Усход, каб даць прэзідэнту Дональду Трампу і іншым вайскоўцам дадатковыя магчымасці ў вайне з Іранам, паведамляе The New York Times.
Выданне, са спасылкай на двух неназваных амерыканскіх чыноўнікаў, адзначыла, што прыбылыя вайскоўцы яшчэ не атрымалі канкрэтных заданняў. Яны далучацца да тысяч марапяхотнікаў і дэсантнікаў, якіх адправілі ў рэгіён раней.
Выданне паведамляе, што ўсяго на Блізкім Усходзе цяпер знаходзіцца больш за 50 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, у той час як Трамп вызначае свае наступныя крокі ў вайне з Іранам.
Паводле інфармацыі крыніц выдання, адной з мэтаў для нядаўна прыбылых вайскоўцаў можа стаць захоп іранскага вострава Харг, ключавога нафтавага тэрмінала. Амерыканскія вайскоўцы таксама могуць шукаць спосабы абароны суднаходства ў Армузскім праліве.