Прэзідэнт Бразіліі раскрытыкаваў РФ за напад на Украіну
2- 30.03.2026, 7:53
- 6,218
І заклікаў да рэформы ААН.
Прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва у калонцы для выдання «Коммерсантъ» раскрытыкаваў Расію за напад на Украіну, назваўшы гэта парушэннем міжнароднага права:
«Кожны выпадак парушэння міжнароднага права адкрывае шлях новым злоўжыванням. Ад Афганістана да Ірана, уключаючы Ірак, Лівію, Сірыю, Украіну, Газу і Венесуэлу, — мяжа паміж дазволеным і забароненым размываецца пры паблажлівасці і бяздзеянні Савета Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Выкарыстоўваючы права вета часам як шчыт, часам як зброю, пастаянныя члены гэтага органа дзейнічаюць без азірання на Статут ААН. Яны гуляюць лёсамі мільёнаў, пакідаючы па сабе след смерці і разбурэння».
Лула да Сілва заклікаў рэфармаваць ААН і асабліва — Савет Бяспекі.
Варта адзначыць, што прэзідэнт Бразіліі з’яўляецца праціўнікам санкцыйнага ціску на Расію.