30 сакавiка 2026, панядзелак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смута ў Маскве

10
Смута ў Маскве

Важны этап на шляху да табакеркі.

Я не веру і ніколі не верыў, што ў Масковіі магчымая рэвалюцыя еўрапейскага тыпу: за свабоду, за правы, за вольнасці, за гонар. Як гэта не раз было ў нас.

Маскоўскі гістарычны досвед — гэта смута і крывавы крымінальны бунт, а таксама багатая гісторыя палацавых пераваротаў.

Цароў і генсекаў душылі шарфамі, ім разбівалі галовы табакеркамі, іх расстрэльвалі ў падвалах, іх пакідалі на некалькі сутак паміраць у лужыне ўласных нечыстот.

Калі сёння чарговы z-ваенкар або яшчэ ўчора цалкам лаяльны да Крамля прапагандыст абкладае апошнімі словамі Пуціна — ён выказвае агульную думку гэтага асяроддзя. Асяроддзя ўчорашніх лаялістаў.

Яны пагарджаюць і ненавідзяць цара, лічаць яго вінаватым у жаласным правале, слабаком, дурнем і ніштожнасцю. І гэта пачуццё пагарды настолькі моцнае, што становіцца мацнейшым за страх. Гэта важны этап на шляху да табакеркі.

Незадаволенасць, ціхі ропт і нават нянавісць усяго насельніцтва — ад зняволеных да алігархаў — гэта нішто. Агульная пагарда і адчуванне, што цар слабак і дурань, — гэта ўжо іншае. Гэта ўжо падмурак для лютага 1917 года.

Але ўсё ж не варта чакаць хуткага падзення Пуціна. І не варта спадзявацца, што яму на змену прыйдуць «добрыя рускія». Хутчэй за ўсё, прыйдуць абсалютныя радыкалы з «вайбам прыгожыншчыны». Дарэчы, як тут не ўспомніць саму прыгожыншчыну — гэта пролаг, фальстарт таго самага працэсу, які мы назіраем цяпер.

Але смута ў Масковіі — гэта заўсёды наш шанец.

Смута будзе.

Андрэй Ільенка, Telegram

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках