Віцэ-прэзідэнт ЗША: Можна сцвярджаць, што мэты вайны з Іранам ужо дасягнутыя
8- 28.03.2026, 19:01
- 1,430
Паводле яго слоў, ЗША выканалі пераважную большасць сваіх ваенных задач.
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс у эфіры падкаста «Benny Show», адказваючы на пытанне пра рост цэн на бензін з-за вайны з Іранам, заявіў, што ЗША «выканалі пераважную большасць сваіх ваенных задач» і можна нават сцвярджаць, што мэты ўжо дасягнутыя.
«Прэзідэнт намерваецца яшчэ некаторы час ваяваць, каб гарантаваць: як толькі мы скончым, нам не давядзецца вяртацца да гэтага вельмі і вельмі доўга», — сказаў Вэнс.
«Гэта краіна пагражае нам усімі магчымымі спосабамі. Яны ўсё яшчэ спрабуюць стварыць ядзерную зброю. Нам трэба нейтралізаваць іх магчымасці на вельмі доўгі тэрмін, і ў гэтым палягае мэта», — дадаў ён.