28 сакавiка 2026, Субота, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Катар заключылі 10-гадовае пагадненне аб партнёрстве ў абароннай сферы

2
Украіна і Катар заключылі 10-гадовае пагадненне аб партнёрстве ў абароннай сферы

Што прадугледжвае пагадненне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна і Катар дамовіліся пра ўзаемавыгаднае партнёрства ў абароннай сферы мінімум на 10 гадоў.

Зяленскі паведаміў у Telegram, што сустрэўся ў Досе з эмірам Катара, шэйхам Тамімам бін Хамадам Аль Тані. На сустрэчы таксама прысутнічаў катарскі прэм’ер-міністр Мухамад бін Абдульрахман Аль Тані.

Паводле слоў украінскага прэзідэнта, бакі абмеркавалі пытанні абароны жыцця ў абедзвюх краінах і заключылі пагадненне аб праектах у абароннай прамысловасці.

- Абмеркавалі пытанні, як забяспечыць большую абарону жыцця ў нашых краінах, і дамовіліся пра ўзаемавыгаднае партнёрства ў абароннай сферы мінімум на 10 гадоў. Па заканчэнні сустрэчы начальнікі нашых генеральных штабоў падпісалі адпаведнае пагадненне, якое прадугледжвае сумесныя праекты ў абароннай прамысловасці, стварэнне сумесных вытворчасцей і тэхналагічныя партнёрствы паміж кампаніямі, — расказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Таксама ён дадаў, што праінфармаваў пра сітуацыю з бяспекай ва Украіне, пастаянныя атакі Расіі і цеснае супрацоўніцтва Масквы з іранскім рэжымам.

«Нам важна ўзмацняць СПА, і мы разлічваем на адпаведную падтрымку з боку партнёраў», — рэзюмаваў Зяленскі.

Праз некалькі хвілін пасля паведамлення Зяленскага пост апублікаваў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў. Ён пацвердзіў, што было заключана пагадненне, і расказаў некаторыя падрабязнасці.

Паводле яго слоў, пагадненне фармуе рамкі для доўгатэрміновага ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі, у прыватнасці ў напрамку супрацьдзеяння сучасным паветранным пагрозам і ўзмацнення магчымасцяў абароны.

«Дакумент таксама прадугледжвае развіццё сумесных праектаў, тэхналагічную кааперацыю і прыцягненне інвестыцый у рашэнні ў сферы бяспекі», — паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках