28 сакавiка 2026, Субота, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна дыктуе новыя правілы сучаснай вайны

Украіна дыктуе новыя правілы сучаснай вайны

Недарагая зброя здольная змяніць ход вайны.

Барацьба Украіны супраць расійскага ўварвання паказала, што каштоўнасць недарагой зброі выходзіць за межы яе нізкага кошту. Масавае выкарыстанне недарагіх сродкаў паражэння дазваляє вайскоўцам паглынаць страты, пераадольваць абарону і ствараць тактычныя перавагі, піша Business Insider (пераклад — «УНІАН»).

Адстаўны маршал авіяцыі Грэг Бэгвел адзначае, што сапраўдная моц недарагога ўзбраення палягае не толькі ў яго цане. Сапраўдная вартасць гэтай масы недарагой зброі ў тым, што яна дазваляе вайскоўцам пераадолець варожую абарону.

— Трэба кінуць дастаткова, каб вывесці іх сістэму з ладу, а потым скарыстацца гэтай праломінай, — адзначыў ён.

Недарагія квадракоптары і іншыя сродкі часта менш эфектыўныя, але іх колькасць дазваляе кампенсаваць страты і дасягаць выніку.

Досвед Украіны змяняе заходнюю стратэгію

Затягнуты канфлікт прымушае Захад перагледзець прыярытэты: раней перавага аддавалася невялікім аб’ёмам дарагіх сістэм дзеля дакладнасці, цяпер жа важная колькасць недарагой зброі для маштабных баёў.

Міністр абароны Даніі Троэльс Лунд Поульсэн падкрэсліў:

— Адзін з урокаў вайны ва Украіне — Захаду патрэбна значна больш недарагой зброі для маштабнай высокаінтэнсіўнай вайны.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай асацыяцыі абароннай прамысловасці Украіны Сяргей Ганчароў адзначае, што адзін высокатэхналагічны «Арчер» не параўнаецца з 200 недарагімі гаўбіцамі «Багдана», якія Украіна можа вырабляць масава. Недарагое ўзбраенне забяспечвае гнуткасць і ўстойлівасць у зацягнутым канфлікце, што становіцца ўрокам для заходніх армій.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках