Расіяне спрабавалі нанесці ўдар дронамі «Гербера», але ЗСУ іх апярэдзілі
- 28.03.2026, 16:36
- 1,970
Аператары СБС спрацавалі на апярэджанне.
На данецкім напрамку аператары 1-га асобнага цэнтра Сіл беспілотных сістэм Украіны выявілі экіпажы праціўніка падчас падрыхтоўкі да запуску БПЛА тыпу «Гербера». Дакладным ударам запуск беспілотнікаў, якія РФ выкарыстоўвае супраць мірнага насельніцтва, быў сарваны.
Як паведамляе афіцыйны Telegram-канал СБС, у той жа час лётчыкі 413-га палка СБС «Рэйд» высачылі і паразілі расійскі зенітна-ракетны комплекс «Тор».
БПЛА «Гербера» — адносна новая распрацоўка акупантаў, якую яны часта выкарыстоўваюць як фальшывыя мэты для знясілення украінскай СПА або для правядзення разведкі.