Кантралёрка з Магілёва стала чэмпіёнкай па цяжкай атлетыцы
2- 28.03.2026, 14:29
- 1,512
Незвычайны падыход да працы зрабіў жанчыну знакамітасцю.
Кантралёрка з Магілёва Святлана Антоненка стала пераможцай чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод майстроў спорту, паведамляе «Зеркало».
Святлана — майстар спорту па цяжкай атлетыцы і прызёрка чэмпіянату свету сярод ветэранаў, які праходзіў у Германіі ў 2016 годзе.
Яна з дзяцінства займаецца рукапашным боем, каратэ-до і боксам, а ў вольны ад трэніровак час працуе кантралёркай у аўтобусным парку № 1.

Незвычайны падыход да працы зрабіў са Святланы мясцовую знакамітасць. Яна вядзе свой канал у TikTok, куды выкладвае відэа пра сваю працу. У адным з іх яна гуляе з юнымі пасажырамі ў баскетбол на канчатковым прыпынку. Гэта відэа сабрала больш за 800 тысяч праглядаў.
@antonenko_svetlana ♬ оригинальный звук - Светлана Антоненко
У іншым відэа Святлана правяла ў салоне баксёрскую трэніроўку.
@antonenko_svetlana ♬ Beat Automotivo Tan Tan Tan Viral - WZ Beat