28 сакавiка 2026, Субота, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер з дапамогай ШІ нарабіў перапалох у мінскай міліцыі

9
Блогер з дапамогай ШІ нарабіў перапалох у мінскай міліцыі

Выява людзей з бела-чырвона-белымі сцягамі «як у 2020-м» выклікала паніку ў лукашыстаў.

Блогер Сяргей Беспалаў з дапамогай штучнага інтэлекту стварыў фота, на якім група людзей з бела-чырвона-белымі сцягамі стаіць каля дома на вуліцы Старажоўскай у Мінску. Фэйкавую выяву ён адправіў у чат-бот сталічнай міліцыі і падключыўся да гарадской камеры відэаназірання, якая ў рэжыме анлайн вяла трансляцыю таго, што адбываецца каля будынка, дзе стаялі згенераваныя ШІ дэманстранты. Праз нейкі час да шматпавярхоўкі пад’ехалі тры службовыя аўтамабілі з уключанымі маячкамі. Іх рэакцыю ён запісаў на відэа, якое апублікаваў у сябе на YouTube, перадае «Зеркало».

Відэа людзей з бела-чырвона-белымі сцягамі каля дома на Старажоўскай Беспалаў згенераваў нейрасеткай Nano Banana.

«ШІ малюе такую сакавітую, яскравую карцінку… Проста як з жніўня 2020 года», — падзяліўся блогер.

Потым ён скінуў фэйкавы ролік у чат-бот мінскай міліцыі.

«Дзякуем за ваш зварот! — адказаў яму адміністратар канала сталічных сілавікоў. — Мы прынялі вашу інфармацыю і апрацуем яе ў бліжэйшы час».

У Беспалава ўдакладнілі, у што былі апранутыя «дэманстранты», іх прыкметы, папрасілі даць дадатковыя матэрыялы, калі такія ёсць.

Прыблізна праз 30 хвілін пасля свайго звароту Беспалаў заўважыў па трансляцыі гарадской відэакамеры, як да дома на вуліцы Старажоўскай пад’ехалі тры міліцэйскія аўтамабілі з уключанай святлавой сігналізацыяй.

Сілавікі прыпаркаваліся каля аркі, дзе стаялі згенераваныя ШІ дэманстранты. З аўтамабіляў выйшлі супрацоўнікі ў поўным экіпіяванні і з аўтаматамі. Яны пастаялі на ўчастку пэўны час і з’ехалі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках