28 сакавiка 2026, Субота, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінкульту «параіў» беларусам змяніць дрэс-код

24
Кіраўнік Мінкульту «параіў» беларусам змяніць дрэс-код

Лукашэнкаўскі чыноўнік абразіў наведвальнікаў тэатраў.

Міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі у эфіры тэлеканала АНТ заявіў, што ў беларускіх дзяржаўных тэатрах могуць увесці дрэс-код для гледачоў. Паводле яго слоў, такім чынам наведвальнікі будуць выказваць павагу да тэатральных акцёраў, піша «Тэлеграф».

«Людзі павінны разумець, што паход у тэатр — гэта як свята. Вельмі шмат людзей працуе, каб стварыць гэта свята для гледача — гэта па-першае. Па-другое, гэта, напэўна, будзе выражэннем стаўлення да працы гэтых людзей», — паведаміў Руслан Чарнецкі.

Праўда, паводле слоў чыноўніка, прымусова ўводзіць дрэс-код — «няўдзячная справа».

«Вядома, прымусова ўводзіць дрэс-код — нявдзячная справа. Кожны гледач павінен разумець, куды ён прыходзіць — гэта цалкам дакладна», — растлумачыў ён.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках