У Беларусі выпусцілі «прафілактычныя» малако і кефір
4- 28.03.2026, 10:01
- 1,558
Яны закліканыя абараніць ад тэлефонных махляроў.
У Мінску выпусцілі малако і кефір, «зараджаныя» на абарону ад тэлефонных махляроў, піша «Зеркало».
Папярэджанні пра метады працы махляроў размясцілі на этыкетках прадукцыі кампаніі «Малочны свет».
Паведамленні размясцілі на бутэльках малака і кефіру.
Як патлумачылі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, якое выступіла ініцыятарам акцыі, «такія тавары паўсядзённага попыту дазваляюць эфектыўна прыцягнуць увагу шырокай аўдыторыі да актуальнай праблемы».
«Падобны вопыт ужо ўкараняўся летась і атрымаў станоўчы водгук у карыстальнікаў сацсетак», — паведамілі ў міліцыі Гродзенскай вобласці.
