Рубіа адказаў на звесткі аб накіраванні на Блізкі Усход зброі для ЗСУ
- 28.03.2026, 7:24
- 1,700
Паводле яго слоў, «гэта пакуль не адбылося».
ЗША распараджаюцца сваёй зброяй, арыентуючыся ў першую чаргу на ўласныя патрэбы, і могуць адправіць яе таксама на Блізкі Усход, — заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа у размове з журналістамі.
Палітыка папрасілі пракаментаваць паведамленні пра тое, што ЗША збіраюцца перанакіраваць частку зброі, прызначанай для Украіны, на Блізкі Усход.
«Не, гэтага пакуль не адбылося. Пакуль нічога не перанакіроўвалася, але магло б. Шчыра кажучы, гэта не перанакіраванае ўзбраенне. Гэта наша зброя. Гэта продажы. Гэта ваенныя продажы праз PURL, аплачаныя НАТА», — адказаў Рубіа.