Зяленскі: Даты наступных трохбаковых перамоў з ЗША і РФ пакуль не прызначаныя
- 28.03.2026, 6:52
- 1,000
Прэзідэнт Украіны патлумачыў, што гэтаму перашкаджае.
Даты наступных трохбаковых перамоў паміж Украінай, ЗША і РФ пакуль не прызначаныя. Пра гэта сказаў 27 сакавіка прэзідэнт Уладзімір Зяленскі у інтэрв’ю, якое паказалі ў тэлемарафоне «Єдині новини».
«Мы штодня кантактуем з амерыканскім бокам, наша перамоўная група вядзе перамовы са сваімі візаві, але ў нас узнікаюць складанасці… Складаецца ўражанне, што мы — пасярэднікі ў гэтым працэсе, а не бок у вайне. Бо мы гатовыя сустракацца дзе заўгодна, пажадана ў трохбаковым фармаце, але амерыканскі бок можа толькі ў Амерыцы, а Расія можа ўсюды, але толькі не ў Амерыцы. І пакуль… амерыканцы з-за мер бяспекі не выязджаюць за мяжу. Мы працуем над тым, каб сустрэчы адбыліся, каб яны прайшлі дзесьці ў нас, у Еўропе, Турцыі, Швейцарыі, на Блізкім Усходзе — дзе заўгодна. Пакуль што гэта так. Пакуль што даты няма», — сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.