Іран развярнуў кітайскія судны ля Армузскага праліву
- 27.03.2026, 23:41
- 1,854
Раней Тэгеран абвясціў пра поўнае закрыццё праліву.
Кантэйнерныя судны CSCL Indian Ocean і CSCL Arctic Ocean, што належаць кітайскай дзяржаўнай кампаніі Cosco Shipping, развярнуліся перад уваходам у Армузскі праліў. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на даныя MarineTraffic і інфармацыю экіпажаў судоў.
Паводле слоў уладальнікаў кантэйнерных суднаў, праз праліў прапускаюць толькі судны, што дастаўляюць у Іран тавары паўсядзённага попыту, аўтамабілі, адзенне і фармацэўтычную прадукцыю.
Раней Тэгеран дазволіў прайсці праз Армузскі праліў чатыром суднам з зернем, якія накіроўваліся ў Персідскі заліў пасля амаль трохтыднёвага чакання ў Аманскім заліве.
Гэтыя судны разгрузіліся ў іранскім порце Бандар-Імам-Хамейні, дзе каля трох чвэрцяў апрацоўваемых грузаў складаюць імпартныя збожжавыя, пераважна з Расіі і Паўднёвай Амерыкі.