28 сакавiка 2026, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прыйшоў да лекара з патрабаваннем выпісаць яму прэпараты, якія прызначыў ШІ-бот

7
Беларус прыйшоў да лекара з патрабаваннем выпісаць яму прэпараты, якія прызначыў ШІ-бот

Што было далей.

У свеце людзі ўсё часцей звяртаюцца да штучнага інтэлекту з медыцынскімі пытаннямі, не адстаюць і беларусы, асабліва моладзь. Загадчыца псіхалагічнага аддзялення Гомельскай абласной клінічнай псіхіятрычнай бальніцы Ірына Лісагурская расказала выданню «Гомельская праўда» пра падобныя выпадкі.

— З’яўленнем інтэрнэту нашы людзі любяць лячыцца ў «доктара Гугла» і «медсястры Яндэкса». Цяпер да іх далучыўся «інтэрн GPT», які заўсёды выслухае, бясплатна паспачувае і ніколі не асудзіць, — расказала Ірына Лісагурская.

Паводле яе слоў, людзі звяртаюцца да ШІ па дыягназ з некалькіх прычын:

— Па-першае, гэта бясплатна. Па-другое, ананімна. Пайсці да лекара і расказаць пра сваю праблему страшна. А калі ніхто не даведаецца пра тваю асобу, можна больш расказаць пра сябе. Па-трэцяе, не трэба чакаць у чарзе. Цяпер да любога кваліфікаванага спецыяліста запіс, а тут адказваюць імгненна.

Псіхолаг адзначае, што ў гэтым і крыецца галоўная небяспека. Калі чалавек звяртаецца да лекара, той падбірае лячэнне з улікам узросту, полу, анамнезу і тэмпераменту пацыента. Штучны інтэлект гэтага не робіць — у яго ёсць нейкія базавыя рэкамендацыі, якія даюцца ўсім запар, але яны могуць прынесці больш шкоды, чым карысці.

— У нас быў выпадак, калі па дапамогу звярнуўся дарослы чалавек. Спецыяліст яго выслухаў, пагаварыў і прызначыў таблеткі. Пасля гэтага пацыент дастаў раздрукоўку з рэкамендацыямі чат-бота і заявіў, што яго лечаць няправільна, а штучны інтэлект ведае лепш. Ён настойваў на тым, каб мае калегі выпісалі прэпараты, якія параіла нейрасетка. А яны ж не дарэмна рэцэптурныя і проста так іх не купіш, — расказала медык.

Быў таксама выпадак, калі ў адной з гомельскіх бальніц жонка пацыента давала ўказанні, як лячыць мужа. Жанчына прынесла ў рэанімацыю раздрукоўкі з парадамі ад нейрасеткі і сцвярджала, што менавіта такім спосабам можна цалкам пазбавіць яе мужа ад усіх хвароб.

Псіхолаг з жалем адзначыла: цяпер многія сляпа вераць таму, што гаворыць ім машына, і спрабуюць навязаць гэтае меркаванне лекарам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках