Лукашэнка зноў змяніў начальніка Ваеннай акадэміі
3- 27.03.2026, 20:11
- 2,394
Другі раз за два гады.
Узурпатар Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падпісаў указ аб прызначэнні новага кіраўніка Ваеннай акадэміі. Начальнікам установы адукацыі стаў генерал-маёр Дзмітрый Стрэшынскі.
Да новага прызначэння Дзмітрый Стрэшынскі з чэрвеня 2024 года займаў пасаду начальніка Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл. Яшчэ раней, з жніўня 2023-га, ён быў начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснікам начальніка Генеральнага штаба.
Да Стрэшынскага ваенным ВНУ кіраваў генерал-маёр Андрэй Гарбатэнка, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў красавіку 2024 года і перайшоў у акадэмію таксама з Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл.
У 2025 годзе Гарбатэнка паведамляў пра павелічэнне колькасці новых курсантаў, у тым ліку за кошт росту прыёму дзяўчат.
— У цэлым да нас паступіла дастаткова матываваная моладзь. Калі ў нас, напрыклад, спецыяльнасць «практычная псіхалогія ў ваеннай справе», туды конкурс сярод дзяўчат бывае да васьмі чалавек на адно месца. І ў гэтым годзе мы таксама будзем набіраць 45 дзяўчат на розныя спецыяльнасці акадэміі, — распавёў вайсковец.