27 сакавiка 2026, Пятніца, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб амністыі для грамадзян, якія ваявалі ва Украіне

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб амністыі для грамадзян, якія ваявалі ва Украіне
Кароль Навроцкі

Гаворка ідзе пра амністыю для добраахвотнікаў, якія ўступілі ў Збройныя сілы Украіны без афіцыйнага дазволу ўладаў.

Прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі падпісаў закон, які вызваляе ад крымінальнай адказнасці польскіх грамадзянаў, што бралі ўдзел у баявых дзеяннях на баку Украіны, перадае PAP.

Гаворка ідзе пра амністыю для добраахвотнікаў, якія ўступілі ў украінскую армію без афіцыйнага дазволу польскіх уладаў. Закон распаўсюджваецца на дзеянні, здзейсненыя з красавіка 2014 года да моманту ўступлення новых нормаў у сілу.

Пры гэтым дакумент не легалізуе саму практыку ўдзелу ў замежных узброеных фарміраваннях, а толькі здымае адказнасць за ўжо здзейсненыя парушэнні. Аўтары ініцыятывы падкрэслівалі, што закон не заахвочвае ўдзел у вайне, а датычыцца выключна адмовы ад пераследу такіх асоб.

Згодна з новымі правіламі, асобы, якія праходзілі службу, павінны будуць падаць пісьмовае паведамленне ў Міністэрства абароны Польшчы з пазначэннем тэрмінаў і месца службы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках