27 сакавiка 2026, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ратуйце кароў»: расіяне запусцілі флэшмоб супраць знішчэння хатняй жывёлы

3
«Ратуйце кароў»: расіяне запусцілі флэшмоб супраць знішчэння хатняй жывёлы

Акцыя праходзіць у некалькіх рэгіёнах РФ.

Расійскія фермеры запусцілі інтэрнэт-флэшмоб супраць знішчэння хатняй жывёлы ў Навасібірскай вобласці. Людзі фатаграфуюцца з плакатамі і дасылаюць здымкі з тэгамі #ратуйцекароў і #губернатарадаадказу. Навасібірскіх фермераў падтрымліваюць уладальнікі хатняй жывёлы з іншых рэгіёнаў, некаторыя фатаграфуюцца на фоне сваіх жывёл.

«Я супраць забою хатняй жывёлы! Дзе доказы хваробы?», «Фермерства — гэта жыццё, а не палігон для забою», — пішуць удзельнікі акцыі.

Як мінімум на 12 чалавек паліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы. Людзей абвінавацілі ў арганізацыі «масавага адначасовага знаходжання грамадзян у грамадскіх месцах, што пацягнула парушэнне грамадскага парадку» і ў «непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў паліцыі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках