У Сенаце ЗША патрабуюць увесці санкцыі супраць Венгрыі за блакаванне дапамогі Украіне
Ініцыятыву падтрымалі прадстаўнікі як рэспубліканцаў, так і дэмакратаў.
Дзвюхпартыйная група сенатараў рыхтуецца прадставіць законапраект Block Putin Act, які заклікае да ўвядзення санкцый супраць высокапастаўленых венгерскіх чыноўнікаў, датычных да блакавання дапамогі Украіне, піша Financial Times.
У выпадку яго прыняцця прэзідэнт ЗША Дональд Трамп будзе абавязаны ўвесці фінансавыя санкцыі і візавыя забароны для членаў урада Венгрыі, якія ўдзельнічаюць у закупках нафты і газу ў РФ, а таксама тых, хто спрабаваў блакаваць падтрымку Украіны.
Дэмакратка Джын Шахін і рэспубліканец Том Тыліс прадставяць законапраект на гэтым тыдні.