Украіна і Саудаўская Аравія падпісалі пагадненне аб абаронным супрацоўніцтве
- 27.03.2026, 13:35
- 1,462
Што прадугледжвае дакумент?
Міністэрствы абароны Украіны і Саудаўскай Аравіі заключылі важную дамоўленасць аб абаронным супрацоўніцтве.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Зяленскі расказаў, што перад пачаткам сустрэчы са Спадчынным прынцам Саудаўскай Аравіі Мухамадам бін Салманам Аль Саудам быў падпісаны адпаведны дакумент.
Пагадненне закладае аснову для далейшых кантрактаў, тэхналагічнага супрацоўніцтва і інвестыцый і ўзмацняе міжнародную ролю Украіны як донара ў сферы бяспекі.
Прэзідэнт адзначыў, што Украіна гатовая дзяліцца сваёй экспертызай і сістэмай з Саудаўскай Аравіяй і супрацоўнічаць дзеля ўзмацнення абароны жыццяў.
«Ужо пяты год украінцы змагаюцца супраць такіх жа тэрарыстычных удараў балістыкай і дронамі, якія цяпер іранскі рэжым наносіць па Блізкім Усходзе і рэгіёне Заліву. І Саудаўская Аравія мае тое, у чым зацікаўлена Украіна. Гэта супрацоўніцтва можа быць узаемавыгадным», — падкрэсліў ён.
Таксама абмеркавалі сітуацыю на Блізкім Усходзе і ў рэгіёне Заліву ў цэлым, дапамогу іранскаму рэжыму з боку Расіі, сітуацыю на паліўных рынках і магчымае энергетычнае супрацоўніцтва