Новы прэм'ер-міністр Непала, былы рэпер Балендра Шах, прынёс прысягу
- 27.03.2026, 12:37
Цяпер малады палітык стаіць перад няпростым выбарам.
У Непале да ўлады прыйшоў 35-гадовы рэпер і палітык Балендра Шах, вядомы як «Balen». Ягоная інаўгурацыя стала сімвалам перамогі маладога пакалення. На выбарах 5 сакавіка ўпэўнена перамагла партыя «Rastriya Swatantra Party» (RSP), якая абяцала пакончыць з карупцыяй старой эліты, паведамляе (The New York Times https://www.nytimes.com/2026/03/27/world/asia/nepal-balendra-shah-rapper-prime-minister.html) (пераклад — сайт Charter97.org).
Шах стаў тварам гэтых перамен — ягоная папулярнасць вырасла яшчэ падчас працы мэрам Катманду, а тэксты песень адлюстроўвалі незадаволенасць моладзі карупцыяй і адсутнасцю перспектыў.
Аднак ужо ў першыя дні на пасадзе прэм'ер-міністра ён сутыкнуўся з сур'ёзным выклікам. У цэнтры ўвагі — расследаванне маштабных беспарадкаў верасня мінулага года, што суправаджаліся расстрэламі пратэстоўцаў і хваляй падпалаў па ўсёй краіне.
8 верасня сілавікі адкрылі агонь па дэманстрантах, загінулі 19 чалавек. Наступнага дня краіну ахапіла скаардынаваная серыя падпалаў, былі знішчаныя тысячы будынкаў, уключна з дзяржаўнымі ўстановамі і паліцэйскімі ўчасткамі. Загінулі дзясяткі людзей.
У распараджэнне СМІ трапіў даклад камісіі, які заклікае расследаваць дзеянні былога прэм'ер-міністра і сілавікоў у сувязі з расстрэламі. Аднак па падзеях другога дня — масавых падпалаў — канкрэтныя вінаватыя не названыя.
Дадатковы ціск ствараюць магчымыя сувязі асобных членаў RSP з беспарадкамі, уключаючы аднаго з лідараў партыі Рабі Ламічхане, раней фігуранта крымінальных спраў.
Цяпер новаму прэм'еру давядзецца зрабіць няпросты выбар — дамагацца справядлівасці і пакарання вінаватых або страціць давер тых, хто прывёў яго да ўлады.