28 сакавiка 2026, Субота, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць «нябывалы ўзровень бяспекі» для танкераў у Армузскім праліве

ЗША рыхтуюць «нябывалы ўзровень бяспекі» для танкераў у Армузскім праліве

У Вашынгтоне разлічваюць, што трафік будзе расці.

ЗША плануюць неўзабаве запусціць праграму страхавання суднаў у Армузскім праліве. Ідзе гаворка пра ваеннае суправаджэнне танкераў з нафтай.

Пра гэта заявіў міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт, паведамляе Bloomberg.

Бэсэнт на пасяджэнні кабінета міністраў, у якім удзельнічаў прэзідэнт Дональд Трамп, расказаў, што ўлады ЗША прынялі меры, каб нафта, якая затрымалася ў моры, стала даступнай для сусветнага рынку.

«Вашы (Бэсэнт звярнуўся да Трампа — рэд.) рашучыя дзеянні, такія як праграма марскога страхавання Міжнароднай карпарацыі развіцця, сумесна з Цэнтральным камандаваннем, неўзабаве забяспечаць перавозчыкам у рэгіёне Персідскага заліва ўзровень бяспекі, якога мы ніколі раней не бачылі», — дадаў ён.

Паводле слоў міністра, рух танкераў у рэгіёне Персідскага заліва пачынае аднаўляцца і будзе толькі расці.

«Сёння мы пачынаем бачыць усё больш руху ў Персідскі заліў і назад — больш, чым учора, і гэта толькі пачатак. Я ўпэўнены, што суднаходства будзе павялічвацца з кожным днём нават да таго, як мы цалкам забяспечым бяспеку праліва», — дадаў ён.

Бэсэнт таксама запэўніў, што эканоміка ЗША «лепш падрыхтаваная да энергетычных збоў», бо ў краіне стымулююць унутраную здабычу нафты і газу.

«Шмат хто недаацэньвае гатоўнасць амерыканцаў перажыць кароткатэрміновую валацільнасць дзеля 50 гадоў бяспекі, якія нас чакаюць», — лічыць ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках