На 100-даляравых банкнотах з'явіцца новы элемент
10- 27.03.2026, 8:31
- 4,590
Першыя такія банкноты з'явяцца ўжо ў чэрвені.
Ужо летам гэтага года на папяровых грошах ЗША з'явіцца подпіс прэзідэнта Дональда Трампа. Гэта будзе першы выпадак, калі дзейны прэзідэнт паставіць свой подпіс на амерыканскіх грошах.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, якое спасылаецца на Мінфін ЗША.
У новых банкнотах, выпушчаных да 250-годдзя незалежнасці ЗША, упершыню за 165 гадоў не будзе подпісу казначэя, хоць звычайна на грошах былі подпісы казначэя і міністра фінансаў. Каб новыя банкноты паступілі ў банкі, можа спатрэбіцца некалькі тыдняў.
Першыя 100-даляравыя банкноты з подпісамі Трампа і міністра фінансаў ЗША Скота Бэсента будуць надрукаваныя ў чэрвені, а ў наступныя месяцы выйдуць іншыя банкноты. Каб новыя банкноты паступілі ў банкі, можа спатрэбіцца некалькі тыдняў.
На гэты момант Мінфін працягвае выпускаць банкноты з подпісамі былой кіраўніцы міністэрства пры Байдэне — Джанет Еллен, і казначыцы Лін Малербы.
Такім чынам, Малерба стане апошняй сярод казначэяў, чые подпісы з'яўляліся на федэральных банкнотах ЗША з 1861 года, калі ўрад ЗША ўпершыню іх выпусціў.
Дзейны міністр фінансаў ЗША Скот Бэсент сказаў, што гэты крок дарэчны ў сувязі з 250-годдзем ЗША, улічваючы моцны эканамічны рост і фінансавую стабільнасць у ЗША падчас другога тэрміну Трампа.
«Няма больш эфектыўнага спосабу адзначыць гістарычныя дасягненні нашай вялікай краіны і прэзідэнта Дональда Трампа, чым выпуск даляравых банкнот з яго імем, і цалкам дарэчна, што гэта гістарычная валюта будзе выпушчаная да 250-годдзя з дня нараджэння прэзідэнта», — сказаў Бэсент.
Reuters адзначае, што змена подпісу — гэта чарговая спроба адміністрацыі Трампа і яе саюзнікаў змясціць імя прэзідэнта на будынках, установах, урадавых праграмах, ваенных караблях і манетах.