У Расіі атакаваны найбуйнейшы ў Еўропе завод фосфарных угнаенняў
9- 27.03.2026, 8:23
- 6,054
Успыхнуў пажар.
У Чарапавцы Валагодскай вобласці РФ уначы на 27 сакавіка чуліся выбухі. Мясцовыя ўлады паскардзіліся на атаку БПЛА на прамысловую зону Чарапавца і на «падзенне абломкаў».
Атакаваны хімічны завод «Апатит» групы «ФосАгро» – найбуйнейшы ў Еўропе вытворца фосфарутрымальных угнаенняў, таксама магло прыляцець па «Северсталі». Падрабязнасці атакі паведамляе Telegram-канал Exilenova+.
Што вядома
Каля 3 гадзін ночы ў Exilenova+ са спасылкай на паведамленні жыхароў Чарапавца паведамілі пра атаку на АО «Апатит» (Чарапавецкі хімічны кластар групы «ФосАгро»).
«Гэта найбуйнейшы ў Еўропе вытворца фосфарутрымальных угнаенняў, фосфарнай і сернай кіслот, а таксама адзін з лідараў у Расіі па аб'ёмах выпуску NPK-угнаенняў», – растлумачылі ў канале.
Расіяне выкладалі ў сетку вялікую колькасць відэа і фота, якія зафіксавалі як моманты прылётаў, так і зарыва ад узнікшага пасля іх пажару.





Атаку — без падрабязнасцяў — пацвердзіў і губернатар Валагодскай вобласці Георгій Філімонаў.
«Ідзе атака БПЛА на прамысловую зону Чарапавца. Дзейнічае СПА. На месцы падзення абломкаў працуюць прадстаўнікі службаў экстранага рэагавання. Просім захоўваць спакой. Інфармацыя ўдакладняецца. Буду трымаць у курсе», – напісаў чыноўнік.


Тым часам у Exilenova+ паведамілі пра верагоднае паражэнне яшчэ аднаго важнага для расійскай эканомікі прадпрыемства — сталеліцейнага завода «Северсталь»: там, нібыта, гарыць адна з печаў.
Тым часам расійская СПА, спрабуючы збіць «невядомыя добрыя дроны», традыцыйна лупіла па горадзе.