WSJ: ЗША могуць накіраваць на Блізкі Усход яшчэ 10 тысяч салдат
1- 27.03.2026, 8:07
Кантынгент будзе ўключаць пяхоту і бранятэхніку.
Пентагон разглядае магчымасць накіравання да 10 тысяч дадатковых салдат на Блізкі Усход, каб пашырыць ваенныя магчымасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal.
Паводле дадзеных выдання, кантынгент з 10 тысяч сухапутных войскаў будзе ўключаць пяхоту і бранятэхніку. Ён папоўніць шэрагі прыблізна 5 тысяч марскіх пехацінцаў і тысяч дэсантнікаў з 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі, ужо накіраваных у рэгіён.
На дадзены момант дакладнае месцазнаходжанне войскаў на Блізкім Усходзе пакуль невядома, але, хутчэй за ўсё, яны апынуцца ў зоне дасяжнасці Ірана і вострава Харг, які з'яўляецца важным цэнтрам экспарту нафты ля ўзбярэжжа Ірана.
Раней Трамп неаднаразова заяўляў, што адкрые Армузскі праліў з дапамогай саюзнікаў або без яе.
«Усе заявы адносна разгортвання войскаў будуць паступаць з Міністэрства абароны. Як мы ўжо казалі, прэзідэнт Трамп заўсёды мае ў сваім распараджэнні ўсе ваенныя магчымасці», — заявіла намесніца прэс-сакратара Белага дома Анна Келлі.
Тым часам прадстаўнік Цэнтральнага камандавання ЗША, якое адказвае за амерыканскія войскі на Блізкім Усходзе, адмовіўся ад каментароў.
Нагадаем, учора Axios паведаміў, што ЗША могуць нанесці па Іране апошні маштабны ўдар.