Адмірал Брэд Купер: Ваенныя ўдары ЗША будуць працягвацца
1- 27.03.2026, 7:31
- 1,640
Кіраўнік Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША заклікаў службоўцаў ВМС КВІР да дэзерцыі.
Кіраўнік Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША (CENTCOM), адмірал Брэд Купер, заклікаў службоўцаў ВМС КВІР пакідаць свае пасты ў сувязі з гібеллю камандуючага Алірэза Тангсірі. Адпаведная заява апублікавана ў Х.
У сваёй заяве Купер паведаміў, што гібель Алірэзы Тангсірі, даўняга лідара ВМС КВІР, вядзе да «неадваротнага заняпаду» падраздзялення. Ён таксама адзначыў, што з пачатку ваенных дзеянняў у лютым Узброеныя сілы ЗША ліквідавалі 92% буйных караблёў ВМС Ірана.
«Ваенныя ўдары ЗША будуць працягвацца. Таму мы заклікаем кожнага іранца, які служыць у ВМС КВІР, неадкладна пакінуць свой пост і вярнуцца дадому, каб пазбегнуць далейшай рызыкі непатрэбных траўмаў або смерці», — пазначана ў заяве.
Сёння пра гібель камандуючага ВМС КВІР у выніку ўдару ЦАХАЛ паведаміў міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац. Пазней пра гэта таксама заявіў прэм’ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху. Паводле яго слоў, на руках у Алірэзы Тангсірі «шмат крыві», і менавіта ён «кіраваў закрыццём Армузскай пратокі». Спадар Тангсірі ўзначальваў ВМС Корпуса вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі з жніўня 2018 года.