РФ нанесла ўдар па цэнтры Івана-Франкоўска
1- 24.03.2026, 20:16
- 5,646
Пашкоджаныя два радзільныя дамы, ёсць загінулыя.
Расійскія акупанты сёння, 24 сакавіка, атакавалі дронамі цэнтр Івана-Франкоўска. З-за ўдару былі пашкоджаныя два радзільныя дамы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніцу Івана-Франкоўскай АВА Святлану Анішчук у Telegram і мэра Івана-Франкоўска Руслана Марцінківа у Telegram.
Паводле слоў Анішчук, у выніку ўдару расіян па цэнтры горада загінулі два чалавекі, яшчэ чацвёра — пацярпелі. Сярод пацярпелых — 6-гадовае дзіця. Усім параненым аказваюць неабходную дапамогу.
Са свайго боку мэр Івана-Франкоўска Руслан Марцінкіў распавёў, што сярод загінулых — нацгвардзеец, чыя жонка нарадзіла некалькі дзён таму.
«Пашкоджаныя будынкі гарадскіх і абласных радзільняў, а таксама каля 10 жылых будынкаў», — адзначыла кіраўніца АВА.
Анішчук звярнула ўвагу, што на месцы здарэння працуюць усе адпаведныя службы.
Чыноўніца заклікала жыхароў вобласці не ігнараваць сігналы паветранай трывогі і знаходзіцца ў сховішчах або іншых бяспечных месцах да адбою.