Украінская выведка знішчыла расійскія гіпергукавыя ракеты «Цыркон»
2- 24.03.2026, 18:08
- 9,972
Паспяховая аперацыя ў Крыме.
Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны апублікавала відэа знішчэння ў Крыме пускавой устаноўкі «Бастыён-М» і дзвюх дарагавартасных ракет «Цыркон».
Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУР МА ў сваім Telegram-канале.
У ноч на 24 сакавіка байцы Дэпартамента беспілотных сістэм Галоўнага ўпраўлення выведкі высочылі ў Крыме калону пускавых установак «Бастыён-М», якая рухалася да пазіцый.
У выніку удараў знішчана адна з пускавых і дзве дарагавартасныя ракеты «Цыркон». Яшчэ адзін «Бастыён» атрымаў пашкоджанні.
Як паведамляе ГУР, забітых і параненых — сем расіян.
Галоўнае ўпраўленне выведкі заяўляе, што армія РФ выкарыстоўвае ракеты «Цыркон» са складу комплексу «Бастыён» перш за ўсё для тэрару грамадзянскага насельніцтва Украіны, у прыватнасці, паўднёвых і ўсходніх абласцей.
Ведамства адзначыла, што гэтай ноччу планы расіян атакаваць мірныя гарады былі сарваныя.