Чаму знік Пуцін?
10- Віктар Ягун
- 24.03.2026, 17:13
- 23,956
Сістэма ўжо не выглядае маналітам.
Апошнімі днямі інфармацыйная прастора зноў напоўнілася размовамі пра тое, што Пуцін нібыта «знік». Дзевяць дзён без публічных мерапрыемстваў, закрыты графік, мінімум відэа — і адразу дзесяткі версій: хвароба, страх, пераварот, ізаляцыя.
Калі глядзець не праз эмоцыі, а праз халодную логіку аналізу бяспекі, праўда значна прасцейшая і адначасова цікавейшая.
Такія паўзы ў публічнасці для аўтарытарных рэжымаў — звычайная практыка. Асабліва падчас вайны. Чым больш рызыкаў — тым менш адкрытасці. Чым больш страху — тым больш ізаляцыі.
Гэта само па сабе не прыкмета слабасці. Гэта прыкмета таго, як працуюць такія сістэмы.
Значна важней іншае. Унутры Расіі сапраўды паступова назапашваюцца прыкметы ўнутранай стомленасці сістэмы, не крызісу, не абвалу, а менавіта стомленасці. Гэта бачна па дробных, але паказальных рэчах.
Сілавікі Расіі ўжо адкрыта прызнаюць, што не могуць цалкам абараніць тэрыторыю сваёй краіны ад удараў. Зусім нядаўна такія заявы былі проста немагчымыя.
Нават сярод тых, хто падтрымлівае вайну, з’яўляецца крытыка, праўда, не самой вайны, а таго, як яна вядзецца. З’яўляецца ўсё больш галасоў з пытаннем не «навішто гэта», а «чаму мы робім гэта настолькі неэфектыўна».
І гэта вельмі важны момант. Бо гэта не пратэст супраць вайны. Гэта раздражненне ўнутры праваеннага асяроддзя. І менавіта такія працэсы гістарычна пачынаюць расхістваць жорсткія сістэмы.
Але трэба сумленна сказаць: гэта яшчэ далёка не крызіс улады. Галоўная прычына простая. Расійскія эліты баяцца не Пуціна. Яны баяцца таго, што будзе пасля яго.
Яны баяцца барацьбы за ўладу.
Яны баяцца перадзелу ўласнасці.
Яны баяцца адказнасці.
Яны баяцца хаосу.
І таму іх логіка вельмі простая: лепш прадказальны слабы кіраўнік, чым непрадказальная барацьба за ўладу. Менавіта таму такія рэжымы часта трымаюцца даўжэй, чым здаецца звонку.
Але ёсць адна рэч, якая для расійскай сістэмы сапраўды небяспечная.
Не апазіцыя.
Не санкцыі.
Не заявы блогераў.
Небяспечная страта пачуцця бяспекі.
Уся мадэль Пуціна трымаецца на простай негалоснай дамоўленасці з насельніцтвам: вы не ўмешваецеся ў палітыку — дзяржава гарантуе парадак і бяспеку. Калі людзі пачынаюць бачыць выбухі, дроны і няздольнасць дзяржавы гэта спыніць — гэты негалосны дагавор пачынае трэскацца. І менавіта таму ўдары па тэрыторыі Расіі маюць значэнне не толькі як ваенныя аперацыі. Яны б’юць па галоўным вобразе пуцінскай дзяржавы — вобразе кантролю.
Калі казаць шчыра: сёння Расія не стаіць на парозе абвалу, але яна ўжо і не выглядае такой стабільнай, як на пачатку вайны. Калі зусім проста: сістэма ўжо не выглядае маналітам, але яна яшчэ не хістаецца настолькі, каб рухнуць.
І галоўнае, што трэба разумець. Такія рэжымы самі па сабе не падаюць. Яны слабеюць тады, калі на іх пастаянна ціснуць. Ваенна. Эканамічна. Тэхналагічна. І менавіта гэты працэс цяпер і адбываецца.
Таму рэалістычная ацэнка сітуацыі гучыць не як «Расія заўтра рухне», а значна больш цвяроза: Расія паступова знясільваецца. Сістэма ўжо атрымлівае трэшчыны. Але да моманту, калі гэтыя трэшчыны стануць абвалам, яшчэ патрэбныя час і ціск.
Менавіта так выглядае рэальная стратэгія знясілення, а не хуткіх цудаў. І менавіта ў такія перыяды вырашае не эмоцыя, а вытрымка.
Віктар Ягун, Facebook