28 сакавiка 2026, Субота, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец заўважыў новую тэндэнцыю ў сацсетках і звярнуўся да беларусаў

17
Украінец заўважыў новую тэндэнцыю ў сацсетках і звярнуўся да беларусаў

Некаторыя адказы яго здзівілі.

Карыстальнік Threads з Чарнігава Андрэй Булаш заўважыў, што ў сацсетцы стала больш допісаў на беларускай мове і назваў гэта «вельмі класнай тэндэнцыяй».

«Беларуская мова мне блізкая, — напісаў ён. — Я з Чарнігава, а там да мяжы Беларусі 60–70 км. Мая бабуля жыве ў пасёлку, які знаходзіцца яшчэ бліжэй да мяжы, таму мне вельмі добра знаёмы «суржык» украінскай, беларускай і рускай моў. Хачу папрасіць паважаных беларускамоўных карыстальнікаў напісаць улюбёныя словы вашай мовы, каб праверыць, ці ёсць падобныя ва ўкраінскай».

Беларусы прывялі мноства прыкладаў, сярод якіх не толькі распаўсюджаныя словы — такія, як «кветачка», «сонейка», «прыгажуня», «паветра», «вясёлка», «дзьмухавец», «маладзік», «зніч», «каліва», але і рэдкія. Высветлілася, што далёка не ўсе яны зразумелыя аўтару допісу. Тым не менш большасць слоў маюць блізкія аналагі ва ўкраінскай і

іншых славянскіх мовах, але адсутнічаюць у рускай, на што звярнулі

ўвагу некаторыя каментатары.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках